Маршруты |
|
|
|
Рэкрэацыйная
дзейнасць |
|
|
|
|
|
Прапановы
па развіццю турысцка-рэкрэацыйнай інфраструктуры |
|
|
|
|
|
|
|
Вілейскае мора - самы буйны штучны вадаем Беларусі, асноўнае гідразбудаванне
Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Плошча - 64,6 км.кв., найбольшая
глыбіня - 13 м, даўжыня - 27 км, найбольшая шырыня - 3 км, даўжыня
берагавой лініі 137 км, аб'ем вады 238 млн.м.куб., плошча вадазбору
- 4120 км.кв. Размешчана на рацэ Вілія пры зліціі яе з рэкамі Сэрвач,
Ілія, Касутка, за 5 км на ўсход ад Вілейкі. Створана ў 1973-75 гг.
для акумуляцыі і перакіду вады ў Свіслач. Берагавая лінія зрэзана
слаба, але есць буйныя залівы, куды ўпадаюць рэкі. Берагі нізкія,
частка падвержана размыву. На паўдневым беразе пясчаныя пляжы шырыней
50-100 м. 10 астравоў, берагі якіх таксама актыўна размываюцца.
Дно выслана пяском. Летам пры скорасці ветру 3-5 м/с вышыня хваль
0,2-0,5 м. Найбольшае хваляванне (да 1,5 м) пры вятрах заходняга
напрамку. Летам паверхневыя слаі вады праграюцца да 18-22 градусаў,
прыбярэжныя і мелкаводныя да 24. Замярзае ў пачатку снежня, лед
(таўшчыня 60-70 см) трымаецца дя сярэдзіны красавіка. Сярэднегадавая
амплітуда вагання ўзроўню 2 м.
Водзяцца шчупак, акунь, лешч, сярэбраны карась, джгір, трохіголкавая
колюшка, плотка, верхаводка. На астравах гняздоўі чаек, у некаторыя
гады адзначана гнездаванне лебедзяў. Вакол вадасховішча створана
буйная зона адпачынку.
|
|
Летні вечар |
Маляўнічы краявід |
Узыход сонца
|
|