Мой родны край - Вілейшчына
Маршруты
Культавае дойлідства
Гістарычныя падзеі і знакамітыя людзі
Легенды і паданні
Рэкрэацыйная дзейнасць
Рыбалка
Паляванне
Збор ягад і грыбоў
Пошук скарбаў
Назіранні НЛА
Прапановы па развіццю турысцка-рэкрэацыйнай інфраструктуры
Гасцініцы і падобныя аб’екты
Дарогі, пад’езды, масты
Пункты харчавання
Вытворчасць сувеніраў і
іх продаж
Пункты пракату абсталявання
Аднаўленне сядзіб шляхты
1 маршрут
Вілейка – Касцяневічы – Даўгінава – Ілля – Вязынь
Касцёл Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы

Да сярэдзіны XIX ст. патрэбы мясцовых каталікоў задавальняла невялікая драўляная капліца ад куранецкай парафіі. Яна знаходзілася «ў палацы старасцянскім» - з XVI ст. Вілейка была цэнтрам староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. Святыня згарэла ў пажары 1810 г.
Першы касцёл у Вілейцы быў заснаваны ў 1862 г. кс. Севярынам Мікутовічам, калі Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. І адразу ж пачалося будаўніцтва каменнага храма, што значна вылучала яго на фоне драўлянай забудовы горада. Будынак адабралі ў каталіцкай супольнасці падчас рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 г., калі будаўнічыя работы яшчэ не скончыліся. Святыня была перададзеная праваслаўнаму духавенству, а ў 1874 г. перабудаваная ў псеўда-рускім стылі і асвечаная як Георгіеўская царква.
Католікі горада доўгі час мясціліся ў невялікай капліцы, але і пры такіх умовах Вілейка заставалася цэнтрам дэканата. І толькі ў 1906 г., пасля царскага маніфесту аб свабодзе сумлення, пачалося ўзвядзенне велічнага касцёла ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Згодна з праектам інжынера Аўгуста Клейна (ён жа аўтар праекта касцёла ў Іллі) архітэктура святыні нясе ў сабе рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Будаўніцтва святыні скончылася ў 1913 г.
У 1990 г. касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў вернуты рыма-каталіцкай супольнасці горада.

Царква ў Вілейцы
Царква пабудавана ў 1865 г. з цэглы на цэнтральнай плошчы. Дзейнічае, прастольнае свята 14 красавіка.
Помнік архітэктуры псеўда-рускага стылю. Невялікі храм вырашаны паводле кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда. 4-схільны дах цэнтральнага кубападобнага аб'ёму завершаны 5-купаллем, узведзеным на 4-граннай платформе.

Касцёл Бяззаганага Пачацця Найсв. Панны Марыі ў Касцяневічах
Каталіцкае жыццё прыйшло сюды ў 1652 г., калі Павел Ляскоўскі, уладальнік гэтых мясцінаў, запісаў Касцяневічы віленскаму калегіуму езуітаў і тут была заснаваная місія ордэна. Першы парафіяльны касцёл, збудаваны ў 1662 г., быў драўляны і асвечаны пад тытулам св. Ігнацыя Лаёлы. А ў 1763 г. на яго месцы тагачасны пробашч, езуіт а. Феліцыян Сулістроўскі, узвёў «пры дапамозе парафіянаў і падчашага Міхала Відмонта» каменны касцёл у гонар Беззаганнага Пачацця Найсвяцейшай Марыі Панны, дзейны і сёння.
Пасля 1773 г., калі ордэн езуітаў перапыніў існаванне, валоданне Касцяневічамі перайшло да жмудскага біскупа Аляксандра Гараіна, а касцёл перадалі беламу духавенству. Да канца XIX ст. у парафіі ў Касцяневічах налічвалася амаль 5000 чалавек. Перад другой сусветнай вайной гэтая лічба павялічылася да 6000.

Касцёл св. Станіслава ў Даўгінаве
Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі пачынаецца ў 1553 г., калі ў мястэчку ўзводзіцца драўляны парафіяльны касцёл. У 1610-1613 гг. у касцёле знаходзіўся славуты абраз Найсвяцейшай Марыі Панны (Будслаўскай). У 1610 кс. Ісаак Салакай перавёз з Вільні ў даўгінаўскі касцёл абраз Найсвяцейшай Марыі Панны, які быў падараваны ў 1598 г. Папай Кліментам VIII менскаму ваяводзе Яну Пацу, і да смерці ваяводы знаходзіўся ў яго віленскім палацы. У 1613 г. кс. Ісаак Салакай перадаў абраз бернардынцам у Будслаў.
Падчас маскоўскай навалы ў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўшчынай 1654-1667 гг. даўгінаўскі касцёл быў знішчаны. У 1660-я гг. быў адбудаваны новы касцёл, таксама драўляны, на сродкі князя Друцкага-Сакалінскага. Наступны, таксама драўляны, будынак касцёла быў узведзены на гэтым месцы ў 1704 г. па фундацыі Караля і Евы Друцкіх-Сакалінскіх і асвечаны пад тытулам св. Станіслава Біскупа. Адначасова на іх жа сродкі была ўзведзеная і драўляная капліца на мясцовых могілках. У пачатку XIX ст. касцёл згарэў падчас пажару, і некаторы час функцыю парафіяльнай святыні выконвала пабудаваная ў 1818 г. «шопа з дошак».
Дзейны і сёння «каменны касцёл св. Станіслава быў пабудаваны ў 1853 г. на сродкі парафіянаў і стараннем кс. Юзафа Львовіча».
Касцёл св. Станіслава, залічаны ў шэраг помнікаў архітэктуры, адна з нешматлікіх святыняў краіны, якія дзейнічалі бесперапынна.
З 1965 г. касцёл дзейнічаў без святара. Парафіяне змаглі ўтрымаць святыню ў добрым стане, не далі знішчыць. Вернікі прыходзілі ў касцёл і маліліся, адпраўлялі набажэнствы, Крыжовую дарогу. У 2000-я гады была праведзена рэстаўрацыя аднаго з найбольш старажытных у Беларусі алтароў. Алтар ў капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі стылёва падобны да славутага будслаўскага алтара Наведзінаў Найсв. Марыі Панны, які быў пабудаваны ў 1649 г. Верагодна ён быў пабудаваны адначасова з адбудовай даўгінаўскага касцёла ў 1660-я гады.

Царква Прасвятой Тройцы ў Даўгінаве
Царква знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка. Пабудавана ў 1870 г. з цэглы. Прастольнае свята — Дзень Прасвятой Тройцы.
Помнік псеўда-рускага стылю. Царква атрымала арыгінальную планіровачную, але кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: прытвор-званіца, трапезная, 8-гранная малітоўная зала, ад якой адыходзяць паўкруглыя бакавыя прытворы і апсіда.

Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса ў мястэчку Ільля
Пабудаваны ў цэнтры вёскі ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы і вапнавых блокаў.
Касцёл — помнік архітэктуры неараманскага стылю. Да асноўнага прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб'ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двухступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамленнем. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выкананы цаглянай муроўкай. У інтэр'еры зала касцёла была перакрыта скляпеннем (не захавалася), у крыле трансепта крыжовае скляпенне.
У канцы 1990-х г. надбудавана драўляная вежа.

Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў Вязыні
Царква пабудавана пасля 1864 г. з дрэва на месцы драўлянага касцёла 1830 г., які быў пабудаваны замест касцёла 16 ст. Да 1990-х гг. у будынку царквы размяшчаўся клуб.
Помнік народнага дойлідства. 3-зрубны храм на падмурку. Прытвор выцягнуты па папярочнай восі, па тарцах завершаны 3-вугольнымі франтонамі з разным дэкорам. Франтон выкарыстаны ў аздабленні 2-схільнага казырка над ганкам галоўнага ўвахода і 5-граннай апсіды.
Карта маршрута
Карта маршрута
Касцёл Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы
Касцёл Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы
Царква ў Вілейцы
Царква ў Вілейцы
Касцёл Бяззаганага Пачацця Найсв. Панны Марыі ў Касцяневічах
Касцёл Бяззаганага Пачацця Найсв. Панны Марыі ў Касцяневічах
Касцёл св. Станіслава ў Даўгінаве
Касцёл св. Станіслава ў Даўгінаве
Царква Прасвятой Тройцы ў Даўгінаве
Царква Прасвятой Тройцы ў Даўгінаве
Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса ў мястэчку Ільля
Касьцёл Найсьв. Сэрца Езуса ў мястэчку Ілля
в. Вязынь.Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
в. Вязынь.
Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы
Copyright © 2007 Paulp | mailto:paulpot@tut.by
Hosted by uCoz